Приветствую Вас Гость!
Суббота, 23.11.2024, 10:04
Главная | Регистрация | Вход | RSS     (translate.google.com)

Друзья сайта

Собор.by

Слуцкая епархия

Православные сайты

wwjd.ru: Христианская поисковая система. молитвы, молитвослов, акафисты, псалтирь  Союз православных граждан Казахстана

Поиск

Поиск

Поиск в православном интернете: 

Статистика


Онлайн всего: 2
Гостей: 2
Пользователей: 0

Календарь

«  Август 2012  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Форма входа

Икона дня

Сегодня

Наш опрос

Сколько Вам лет?
Всего ответов: 458

Православное ТВ

Новое видео

00:03:56

Документальный фильм "С нами Бог"

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:03:40

Наследие колокольного звона Белоруссии

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:01:36

Мульткалендарь. 9 февраля

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:01:52

Мульткалендарь. 11 мая

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:03:15

Мульткалендарь. 5 июня

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:02:58

Митрополит Павел в Солигорске

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:04:03

"Holy Doctor" by Kseniya Simonova - "Святой Врач"- фильм Ксении Симоновой (2013)

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:01:25

Колокольный звон над Солигорском

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:15:35

30 июля. Святая великомученица Марина

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:03:11

Блаженная Валентина - народом нареченная святой

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0

ФОМА

Блоги

Главная » 2012 » Август » 21 » Алег Бембель - Зніч - інак Мікалай
20:53
Алег Бембель - Зніч - інак Мікалай
Рэлігійная паэзія з'яўляецца значным пластом беларускага мастацкага слова, але недастатковадаследавана. Мы лічым, што самым значным намаганнем прыцягнуць увагу чытачоў да паэзіі такога роду было выданне анталогіі "Насустрач духу", складзенай доктарам філалагічных навук, прафесарам І. А. Чаротам. У названай анталогіі ўвайшлі і вершы Алега Бембеля. Надзвычайная важнасць тэмы, зместу, своеасаблівасць паэтыкі падобнага роду твораў - ёсць неабходная ўмова духоўнага выхавання, адукацыі маладога пакалення. Гэта своеасаблівая альтэрнатыва татальнаму растленню моладзі. Навізна дадзенага даследавання заключаецца ў тым, што гэта першая спроба навуковага асэнсавання як агульнай праблемы існавання беларускай хрысціянскай аўтарскай паэзіі, так і значнасці рэлігійнай лірыкі Алега Бембеля.

ЗБАВІЦЕЛЬ

..Ён мог узняць
зямнога раю гмах
і царстваваць у ім -- ад ласкі змія…
Ён вольны быў абраць шляхі зямныя…
І вольна выбраў -
З о р н ы
Х р о с н ы   ш л я х …
***
.. сілы сусветнага зла імкнуцца
духоўна і дзяржаўна сакрушыць
Праваслаўныя народы…
Гасподзь -- па грахох нашых-
Папускае гэтыя цяжкія спакушэнні:
Войны, глады, моры…
…а па шчырых малітвах, жыцці
ў Хрысце й Царкве Ягонай-- дае
палёгку, узнаўляе мір, лагоду,
гармонію плямёнаў…
…мне і крывавая й шэрая
пара-калі слабне Хаўрус…
Жыве
Праваслаўная Сербія!
Жыве
Праваслаўная Русь-
Вялікая…Белая… Кіева...,--
Што сцежкамі
Тройцы зямной
Смяротных да Вечнасці вывела
І ў сэрцы гукае :--за Мной!..


***
…з гісторыі гаротнай , без прыўкрас,
пад бомбамі бясоўскае свабоды,
ўзыходзіць на Галгофу-ў Сконны час,
павольна-Праваслаўныя народы…

…антыхрыст рай зямны падрыхтаваў:
натоўпу кінуў хлеба і відовішч…
і ў прадоннях сваіх тайных сховішч
намеры запаветныя схаваў…

…напагатове каты і цвікі…
Хрыстос Сваіх наследнікаў чакае…
І -- як дарожка церпнікам да Раю-
Рассыпаны ў нябёсах
В А С І Л Ь К І …

***

Хрыстос уваскрэсе!
--Усяісна ўваскрэсе!
І рэха, як гром веснавы
Ў паднябессі…
І рэха-- у сэрцах…
І рэха - у песнях…
І вера, што кожны
Ў Хрысце ўваскрэсне!..
І цемрадзь адыдзе…
І гора рстане…
І смерць, быццам прывід
Пад сонцам світальным,
Міне ва ўспамін паўнаты
Дабравесця…
--Хрыстос уваскрэсе!
--Усяісна ўваскрэсе!

***
…памілуй, Хрысце, памілуй
нябожчыкаў і жывых…
і дай нам усім сцяжыны
ў бясконцых Шляхох Тваіх…


СХІМНІКАМ

…вас спакушае цэсар-
разбэшчанай д'ябальскай думкай…
і дабрабытам…
і чымсьці толькі яшчэ…
а вы трамаеце
сэрца гісторі духа…
Боскай Самотай
спеў ваш
па жылах сусвету
цячэ

***
Хрыстос нараджаецца!..-
хутка двухтысячны раз…
Хрыстос нараджаецца
ў сэрцах змірэнных бяскоца…
як неадступна ўліваецца золата сонца
ў хмарны
пануры
разбойны і зменлівы час…

***
…памілуй, Хрысце, памілуй
нас-за разбой панылы…
не ведалі - што тварылі…
пустэча нашы вярыгі…

***
… Радзіма мая, Беларусь,
агеньчык твой дагарае…
журбе ні канца, ні краю…
маліцца сябе прымусь…

…Айчына зямная мая,
хто прысна Цябе памінае?
Як рэха забранага раю-
Палынам услана Зямля…

…душа мая - выклік сляпы…
адзіны нятленны набытак…
нібы летуценняў пабітых -
рыфмараў рассыпала пыл…

…прад Госпадам голы стаю…
дух цёмны грахоў маіх чашу
напоўніў… І я не прыўкрашу
дарогу зямную сваю…

…за іншых, за свет - не спытае
прад Страшным Прысудам Гасподзь…
мо скажа мне: - …сын Мой, прыходзь…
Я й з пекла цябе чакаю…


Грахі гісторыі

…я чую голас успамінаў,
нібы з магілы ўсіх вякоў:
"Свяшчэнны абавязак сына, -
як крыж, цягнуць грахі бацькоў…"

мне гэты камень не па сілах…
я падаю… і я малю:
не аддавай душу ў магілу,
Ойча, а ворагаў люблю!

…успаміны сцішацца сівыя
і голас, жорсткі і сухі…
і я вялікае Расіі
дарую даўнія грахі…

і новай рунню ўстануць пожні
стагоддзяў змрочных і глухіх…
і я дарую братняй Польшчы
яе шляхотныя грахі…

я ўхілюся ад сірэнаў…
і падымуся ад сахі…
і я Нямеччыне змірэннай
дарую Марсавы грахі…

літаннем павярну на схіл
паразу жарсную й цяжкую:
люду Абранаму дарую
антыхрысціянскія грахі…

тысячагоддзяў злыя раны
прарвуцца, бы гнілы пухір…
і я дарую Ватыкану
палітыканскія грахі…

я прытулю матэрыкі,
што пад драконам акаянным:
фундаментальным Басурманам…
ды новым златакурым Ханам…
ды Иова- і Стара-Паганам
дарую Саўлавы грахі…

…і Дух Святы аблашчыць сэрца…
як ноч, адыйдзе дух ліхі…
і возьме валадаства смерці
мае ўласныя грахі…

***
…Боганосны шлях пасеклі…
ў гармадзе - махлярства…
дэма/н/кратыя - у пекле…
а на Небе - Царства!..


Беларусь

…Цоркоўнае й зямное права
злучала ў сэрцах напрасткі…
і ўстаяла - праз вякі -
як Праваслаўная Дзяржава…

…а дух ліхі не для забавы -
як люты зьвер - на нас паўстаў:
бо славім Госпада Хрыста
Сімфоніяй Царквы й Дзяржавы!..

…адзін для ўсіх у нас Закон -
Царквы Хрыстовай Праваслаўнай…
у паліфоніі дзяржаўнай -
чувай Царкоўны Камертон!..

…калі ў век НТР сцісне сэрца маё
сцыенцізмам вучоная зграя -
заіскрыцца яно, бы расою, крывёй:
Хрысце мой, я Цябе кахаю…

…калі бесны прагматык - за здраду Яму -
краты срэбныя паабяцае, -
адкажу я - і праз залатую турму:
Хрысце мой, я Цябе кахаю…

…калі мне давядуць: Евангэллі - мана…
і зямная Царква - не святая … -
я ізноў паўтару: адыдзі, сатана…
Хрысце мой, я Цябе кахаю…
…холад мёртвы з прадоння: Яго - не было…
Лік Нявінніцы ў небе згасае…
…запалю таямніцы апошняй святло:
Хрысце мой, на крыжы ўваскрасаю!..


Свабода

…я Любамудрасць запытаў:
- Чым ёсць таемная Свабода?..
- Напэўна, то - паняццяў згода
І тых, хто ў іх гуляць пачаў…

…палітыканаў я спытаў:
- Што Вам вядома пра Свабоду?..
- Мы служым цёмнаму народу…
свабодны той, хто Нас абраў…

…да Неба рукі я ўзнёс:
- Свабода, ты каму належыш?..
- …я ў Дусе Святым… мае межы -
Сын Чалавечы - Бог Хрыстос…

***
…зямную сцяжыну завершы
раскаяным сэрцам, найперш…
маленні - вышэй за вершы…
хай стане маленнем - верш!..

***
…галоўнае - напоўніцца
для дольняга і вышняга:
для Бога і для бліжняга -
не быць пустой смакоўніцай…


Шляхам Святой Еўфрасініі

…у час, калі рыцары ў сечах крывавых
шукалі да волі і шчасця шляхі,
Ты брала дзяўчат - ад зямлі і сахі -
і ціха вяла іх да Божае Славы…

…у час, калі зорка - Палын дабівае
пыхлівай грахоўнай гісторыі гмах,
патронку Святой Беларусі згадаем
і вернемся - з Ёй - на ратункавы Шлях…


Адвечнае

..каб свет адвесці ад бяды -
успомнім, як жылі Дзяды…

…страх Божы быў жыцця асновай -
і спадчыннай, і вечна новай…
Закону Божаму - зямны
Быў адпаведны без маны…
Сімфонія Царквы й дзяржавы
Сумленнем правіла і правам…
Стагоддзямі той Верны Лад
Быў ад Каляд і да Каляд…

..ды дух смяротны, дух-сумліў
на бунт бязбожны спакусіў…
і праз знявераных балбесаў
да нас прыйшло стогоддзе бесаў…
…каб болей няе было бяды,
успомнім - ЯК жылі дзяды…

***
..куміраў сабе не тварыце ніколі -
з асобаў, народаў, хаўрусаў, вычэнняў…
шукайце сумоўе Тварца і тварэння,
сябры й апаненты народнае волі…


…калі ты і плоццю, й душой
нездароў,
і боль твой суняцца не можа-
успомні, што ёсць
жыватворны Пакроў
Жыровіцкай Маці Божай…
…калі абяздольвае
бедстваў цяжар
і скрусе гатовы скарыцца-
ідзі і вазьмі
сапраўды Божы Дар
Жыровіцкай цуда- Крыніцы…
…калі не адбіцца
ад духаў лхіх
і з процьмы грахоў не падняцца-
малітваў прасі невядомых Святых
з сузор'я Жыровіцкіх Старцаў…
…і сэрца тваё-
лёгкакрылае йзноў…
сусвет-- трапяткі і прыгожы…
бо вечна над ім-
Жыватворны Пакроў
Жыровіцкай Маці Божай…


СВЯТЫЯ ЖЭНЫ

…разбегліся вучні…
і нават пакінуў Айцец…
Пакута Крыжа памнажаецца поўняй Самоты…
Адны міраносіцы-жэны-
Прылюдна, не ўпотай-
На сэрцайках верных трымаюць
Цярновы Вянец…
…і ў строях мірскіх,
і ў чорныўх манаскіх аддзеннях,
усюды й заўжды, дзе ізноў распінаецца Сын-
адкрытым злачынствам
ці позіркам здрадна касым,--
ізноў Вы -- ля самай Галгофы
і Уваскрасення…
якімі б наваламі вораг на Вас ні паўстаў-
Святою ахвярнасцю гоіце раны Хрыста…
І будзеце з Ім-
Аж да Свята
Другога Прышэсця…


Святы покрыў над Беларуссю

…Птушка Белая - над Краінай Сіняй -
то ахова наша і сіла…
гэта дух Святой Еўфрасініі…
гэта слова Святога Кірыла…

…то ахвярнасць Сафіі Слуцкай…
і пакутнікаў Вільні даўняй…
то Святыя зямлі Беларускай
да Хрыста ўзышлі пакаянна…

…Птушка Белая - па-над Краем Сінім,
барані нас ад чорнае былі…
хай асвенцяць Божыя сілы
нас, што ў немачы саграшылі…


Інак Мікалай на свяце

 Інак Мікалай з гімназістамі г.Слоніма

Інак Мікалай З бабуляй

Інак МікалайКупальня 

Свята-Успенскі манастыр




Источник
Категория: Литературное чтение | Просмотров: 4366 | Добавил: Елена | Рейтинг: 4.0/2
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]