Свято-Троицкая церковь (д. Б. Своротва)
Описание материала:
д. Большая Своротва (Барановичский район, Брестская область).Церковь Троицы Живоначальной.Дата строительства: 1823 г.Имеет форму треугольника — уникальное для Беларуси культовое сооружение. Несколько лет назад восстановлена из руин.«...Прыхільнікі супрэматызму ды кубізму маліліся б сёння на гэты цуд — невядомы архітэктар амаль на два стагоддзі пераплюнуў знакамітага Малевіча з ягоным чорным квадратам.»Трохкутнік быў найперш драўляным. У 1747 годзе яго пабудаваў «скарбавы» пiсар Вялiкага княства Лiтоўскага Мiкалай Аўсяны. Увайсці ў храм можна было з усіх трох бакоў. Алтар мясціўся ў цэнтры памяшкання, якое ўпрыгожвалі разьбяны іканастас, аб'ёмныя скульптуры, роспісы на даху. Затое цаглянай была падлога — гэта якраз не выключэнне, а правіла, якім кіраваліся тады падчас пабудовы цэркваў. Новы ўладальнік маёнтка Вялiкая Сваротва — Якуб Незабытоўскi — у 1823 годзе закончыў узвядзенне на гэтым жа месцы храма з бутавага каменю, якi цалкам паўтарыў архiтэктурныя асаблiвасцi папярэдніка....Адзін даследчык храмавай архітэктуры напісаў, што ў Вялікай Сваротве дзейнічала таямнічая рука масонаў. Другі абверг гэтую версію цьмянымі тлумачэннямі пра тое, што "ў правінцыйных раёнах Беларусі нават у перыяд росквіту класіцызму, цяслярства моцна ўплывала на каменнае дойлідства"."Форма трохкутніка адлюстроўвае імкненне дойлідаў падчас распаўсюджання уніяцтва ствараць цэрквы, не падобныя на касцёлы", — магчыма, гэтая заўвага з дапаможніка па манументальнай драўлянай архітэктуры і ёсць самая слушная. Як высветлілася, у трохкутніка Аўсянага быў калісьці двайнік — уніяцкая царква ў вёсцы Бесяды Лагойскага раёна...
Язык: Русский
Длительность материала: 00:08:22
Автор: chabarok
[ Регистрация | Вход ]