400-годдзе князя Канстанціна Астрожскага
Описание материала:
Род князёў Астрожскіх — адзін з найбольш знатных і багатых родаў на землях былога Вялікага княства Літоўскага. Ён даў многа славутых мужоў, якія праславіліся не толькі на палях бітваў, дзяржаўнай службе, але і падзвіжніцтвам на духоўнай ніве.Першым вядомым прадстаўніком роду быў Даніла Астрожскі, які жыў на Валыні ў сярэдзіне XIV стагоддзя. Сын яго Фёдар Данілавіч (?—2-я пал. XV ст.) — князь Уладзмірскі і Цвярскі, удзельнік Грунвальдскай бітвы і Гусіцкіх войнаў, у канцы жыцця стаў інакам Кіева-Пячэрскай лаўры з імем Феадосій. За набожнае і падзвіжніцкае жыццё яшчэ ў XVI ст. ён быў праслаўлены Царквою і далучаны да ліку святых. Нятленныя мошчы прападобнага і цяпер пакояцца ў Дальніх пячорах Кіева-Пячэрскай лаўры. У 2002 г. прападобны Фёдар Астрожскі далучаны да Сабору беларускіх святых. У яго гонар асвячона капліца ў царкоўным доме «Кінанія» ў Калодзішчах, што пад Мінскам.Слаўны след у гісторыі пакінуў князь Канстанцін Іванавіч Астрожскі (1460? —1530), найвышэйшы гетман Вялікага княства Літоўскага, кашталян Віленскі, ваявода Троцкі. Ён шырока праславіўся дзяржаўнымі справамі, вайсковымі перамогамі і адначасова быў вядомы як руплівец праваслаўнай асветы, заснавальнік шматлікіх храмаў і манастыроў.Найбольш выразна духоўныя сілы, асаблівая місія роду Астрожскіх праявіліся ў дзейнасці сына найвышэйшага гетмана — князя Канстанціна (у хрышчэнні Васілія) Канстанцінавіча Астрожскага (1526—1608). Нарадзіўся ён у Тураве, там правёў дзяцінства і юнацтва. У 32 гады стаў кіеўскім ваяводам і праславіўся як апякун Кіеўскай праваслаўнай мітраполіі. На сваіх землях ён збудаваў больш за 600 цэркваў і 20 манастыроў. Ён дбаў пра адукацыю духоўных і свецкіх асобаў: падтрымліваў школы, створаныя пры брацтвах, засноўваў новыя, у т. л. у Тураве і Слуцку, Уладзіміры-Валынскім, Львове. Адной з самых вядомых князевых справаў стала адкрыццё вышэйшай школы ў ягоным родным мястэчку Астрог на Украіне -- славутай Астрожскай акадэміі, дзе выкладалі філасофію, тэалогію, граматыку, рыторыку, дыялектыку, арыфметыку, геаметрыю, астраномію, музыку, грэцкую і царкоўнаславянскую мовы. З друкарні пры Акадэміі ў 1581 г. выйшла Астрожская Біблія -- першае поўнае выданне Бібліі на царкоўнаславянскай мове, адна з найважнейшых духоўных кніг усходняга хрысціянства і славянскага свету.У 2008 г. у Беларусі, Польшчы, Расіі, Украіне, Літве ўрачыста адзначалася 400-годдзе памяці славутага асветніка і грамадскага дзеяча К.К. Астрожскага.
Язык: Русский
Длительность материала: 00:19:54
Автор: chabarok
[ Регистрация | Вход ]