Приветствую Вас Гость!
Пятница, 22.11.2024, 11:39
Главная | Регистрация | Вход | RSS     (translate.google.com)

Друзья сайта

Собор.by

Слуцкая епархия

Православные сайты

wwjd.ru: Христианская поисковая система. молитвы, молитвослов, акафисты, псалтирь  Союз православных граждан Казахстана

Поиск

Поиск

Поиск в православном интернете: 

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Форма входа

Икона дня

Сегодня

Наш опрос

Сколько Вам лет?
Всего ответов: 458

Православное ТВ

Новое видео

00:03:56

Документальный фильм "С нами Бог"

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:03:40

Наследие колокольного звона Белоруссии

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:01:36

Мульткалендарь. 9 февраля

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:01:52

Мульткалендарь. 11 мая

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:03:15

Мульткалендарь. 5 июня

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:02:58

Митрополит Павел в Солигорске

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:04:03

"Holy Doctor" by Kseniya Simonova - "Святой Врач"- фильм Ксении Симоновой (2013)

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:01:25

Колокольный звон над Солигорском

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:15:35

30 июля. Святая великомученица Марина

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:03:11

Блаженная Валентина - народом нареченная святой

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0

ФОМА

Вера. Люди. История

Главная » Статьи » Православные приходы » Пострадавшие за веру

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелі Салігоршчыны
У гэтым матэрыяле змешчаны звесткі аб 13 свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелях, якія мелі пэўнае дачыненне да Салігоршчыны: нарадзіліся тут або служылі. Гэтыя светары былі арыштаваныя і асуджаныя ў 20-я – 40-я гг. ХХ стагоддзя. Далейшы лёс многіх з іх невядомы, а асабовыя справы захоўваюцца ў архіве КДБ Беларусі.

Феафан Шамяціла
Сулкоўскі Міхаіл
Струкоўскі Мікалай
Савіцкі Міхаіл
Рубановіч Уладзімір
Пінкевіч Уладзімір
Пашын Іаан
Панкратовіч Іаан
Паісій (Януковіч)
Меліёраў Аляксей
Ляшкевіч Нікан
Ляляўскі Уладзімір
Лойка Іаан
Кульчыцкі Іаан
Кернажыцкі Васілій
Кароткі Фёдар
Жыбуртовіч Антоній
Давыдовіч Сергій
Гаховіч Юсцін
Гаховіч Павел
Вярыга Мікалай
Буйчыкаў Васілій
Будзіловіч Павел


Звесткі ўзятыя з даведнікаў пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова "Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. Том I” і "Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. Т. II”

СУЛКОЎСКІ (СУЛКОВСКИЙ) Міхаіл
Сваяк па мужу блажэннай Валянціны Мінскай. З духоўнага саслоўя. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. 16.9.1914 прызначаны настаяцелем ва Успенскую царкву в. Заўшыцы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Салігорскі р-н Мінскай вобл. Арыштаваны летам 1920. Праз некаторы час вызвалены па шматлікіх просьбах прыхаджан. У 1920-я г. настаяцель Мікалаеўскага храма ў мяст. Лоеў Рэчыцкага пав., цяпер райцэнтр Гомельскай вобл. Далейшы лёс  невядомы.

Кр.: Памятная книжка Минской губернии; НГАБ 1, с. 67; , ф. 2786, в. Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии.


СТРУКОЎСКІ (СТРУКОВСКИЙ) Мікалай Іпалітавіч
[1875, в. Крывічы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Салігорскі р-н Мінскай вобл. — 1930 (?), турма АДПУ]. Вучыўся ў Слуцкім духоўным вучылішчы. У 1900 псаломшчык Успенскага сабора ў мяст. Рэчыца Мінскай губ., цяпер райцэнтр 1920-я г. Настаяцель Мікалаеўскай царквы ў мяст. Рэчыца. Гомельскай вобл. Арыштаваны 24.8.1930. Асуджаны калегіяй АДПУ 27.9.1930 да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 22.11.1989.

Кр.: Памятная книжка Минской епархии; Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Рэчыцкага раёна. У 2-х кн. Кн. 1. Мн., 1998.


САВІЦКІ (САВИЦКИЙ) Міхаіл Львовіч
 Новая Лебяда (Мураваная) Лідскага пав. Віленскай губ., цяпер [1869, в. Лідскі р-н Гродзенскай вобл. — 17.9.1937, Слуцк, турма НКВД], протаіерэй. Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Скончыў Літоўскую духоўную семінарыю, З 1898 настаяцель Раства-Багародзіцкай царквы, рукапаложаны ў іерэя (1894). З 1906 служыў у пав. Мінскай губ., цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл. З лют. 1915 настаяцель мяст. Старобін Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Мікалаеўскай царквы ў Салігорскі р-н Мінскай вобл. Арыштаваны 6.8.1937. Асуджаны 10.9.1937 тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» дa ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 2.3.1989 пракуратурай БССР. Асабовая справа С. № 21195-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі. 

8.9.1937 у Разані арыштаваны настаўнік Разанскай спецыяльнай школы № 15 Савіцкі Вадзім Міхайлавіч (н. ў 1903 у Паўбераг), сын Міхаіла Савіцкага па адрасе: вул. Фрунзе, д. 4, кв. 2.. 19.10.1937 асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР за «сістэматычную антысавецкую агітацыю і контррэвалюцыйную прапаганду сярод насельніцтва» да ВМП. Расстраляны ў Маскве на палігоне НКВД «Аб’ект Бутава» 21.10.1937. Рэабілітаваны 16.1.1989. Асабовая справа С-2786 захоўваецца ў архіве УФСБ Разанскай вобл. Расіі.

Кр.: Памятная книжка Минской губернии; Памятная книжка Минской епархии; Личный состав епархиального управления; Бутовский Полигон; НГАБ.


ПАІСІЙ (ЯНУКОВІЧ)
[Пётр Цімафеевіч; 1880, Старобін Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Салігорскі р-н Мінскай вобл. — кастр. 1937 (?), Магілёў, турма НКВД], ігумен. Беларус.  Алехавая (?) Магілёўскага р-на. Асуджаны ў верас. (?) 1937 у в. 28.9.1937 тройкай НКВД за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 9.4.1966 пастановай Магілёўскага абл. суда. Групавая справа П. і інш. № 9171 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: НАРБ, ІКБР; БНДЦЭД.


ЛЯЛЯЎСКІ (ЛЕЛЯВСКИЙ) Уладзімір
[1889, в. Астрагляды Рэчыцкага пав. Мінскай губ., цяпер Брагінскі р-н Гомельскай вобл. — ?], протаіерэй. Беларус. Верагодна, сын Даменціяна (Дамеція) Ляляўскага  і сваяк Іосіфа Ляляўскага . Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1913), накіраваны псаломшчыкам ва Успенскі храм в. Вялікія Заўшыцы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Салігорскі р-н Мінскай вобл. 15.8.1914 ажаніўся са Смігельскай Вольгай Уладзіміраўнай. З 24.8.1914 рукапаложаны ў дыякана архіепіскапам Мінскім і Тураўскім Мітрафанам (Краснапольскім), 29.8.1914 -  у іерэя Свята-Духавай царквы в. Дабраслаўка Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер Пінскі р-н Брэсцкай вобл. З 1917 настаяцель Раства-Багародзіцкага храма ў мяст. Грэск Слуцкага пав., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. Арыштаваны 1.3.1933. Асуджаны 9.6.1933 з 20 інш. свяшчэннаслужыцелямі асобай нарадай пры АДПУ як  «член контррэвалюцыйнай арганізацыі і за антысавецкую агітацыю» дa 5 гадоў ППК (заменена высылкай у Валагодскую вобл.). Пасля вяртання прыняты ў клір Мінска-Беларускай епархіі. Прызначаны настаяцелем Свята-Духава храма ў Бабруйску (1941). З 10.1.1950 (пасля закрыцця храма) — звышштатны святар Бабруйскага Мікалаеўскага сабора. З 28.2.1950 другі святар Свята-Сафійскай могілкавай царквы ў Бабруйску. 21.8.1950 прызначаны настаяцелем Касма-Даміянаўскага храма. в. Любонічы Кіраўскага р-на Магілёўскай вобл. З 1951 клірык Смаленскай епархіі.    Далейшы лёс невядомы. Узнагароджаны нагрудным крыжам (1931), санам протаіерэя. Рэабілітаваны 17.7.1989 пракуратурай БССР. Групавая справа Л. і інш. № (1946) 27605-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: НАРБ, ІКБР; Описание церквей и приходов Минской епархии; Памятная книжка Минской губернии; Памятная книжка Минской епархии; Личный состав епархиального управления; Архіў Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, ф. 1, в. 2, с. 434.


КУЛЬЧЫЦКІ (КУЛЬЧИЦКИЙ) Іаан
[1867, в. Камень Барысаўскага пав. Мінскай губ. — ?], протаіерэй. Беларус. Сын Мікалая Кульчыцкага . Скончыў Мінскую духоўную семінарыю,  рукапаложаны ў іерэя (1892). Служыў у Параскева-Пятніцкай царкве в. Качановічы Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер Пінскі р-н Брэсцкай вобл. У 1920-я г. настаяцель Раства-Багародзіцкага храма в. Прусы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Салігорскі р-н Мінскай вобл. Меў двое дзяцей. Арыштаваны 1.2.1930. з актыўнымі прыхаджанамі за «антысавецкую дзейнасць». Асуджаны асобай нарадай пры АДПУ 30.3.1930 дa 3 гадоў высылкі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны  26.12.1989 пракуратурай Мінскай вобл. Групавая справа К. і інш. № 28841-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: Памятная книжка Минской губернии; Статистические сведения о церквах и причтах Минской епархии; Памятная книжка Минской епархии; Личный состав епархиального управления; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67.


КЕРНАЖЫЦКІ (КЕРНАЖИЦКИЙ) Васілій Сцяпанавіч
[1893, в. Даманавічы Мазырскага пав. Мінскай губ., цяпер Салігорскі р-н Мінскай вобл. — ?], медык, святар (?). Беларус. З духоўнага саслоўя. У 1911—12 вучыўся ў 4 класе Магілёўскай духоўнай семінарыі (скончыў каля 1914). У 1920-я г. працаваў у адным з храмаў Мінскай губ. У 1930-я г., верагодна, служыў фельдчарам-лабарантам у роднай вёсцы. Арыштаваны 2.11.1933. Асуджаны калегіяй АДПУ 23.2.1934 за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 5.5.1964. Групавая справа К. і інш. № 31445-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: НГАБ, ф. 2257, в. 1, с. 20; НАРБ, ІКБР.

 
КАРОТКІ (КОРОТКИЙ) Фёдар Афанасевіч
[1883, Слуцкі пав. Мінскай губ. — 1938 (?), Магілёў, турма НКВД]. Беларус. У 1910-я г. псаломшчык-дыякан Успенскага храма в. Заўшыцы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Салігорскі р-н Мінскай вобл. 9.2.1915 пераведзены ў Іаана-Прадцечанскую царкву ў мяст. Пагост Слуцкага пав. 31.5.1915 рукапаложаны ў іерэя і прызначаны настаяцелем у Дзімітрыеўскі храм в. Перароў (тагачасны  паштовы адрас: ст. Тураў) Мазырскага пав. Мінскай губ., цяпер Жыткавіцкі р-н Гомельскай вобл. Арыштаваны 1.3.1938 у Магілёве. Асуджаны 21.9.1938 тройкай НКВД  за «ўдзел у шпіёнска-паўстанцкай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны.  Рэабілітаваны 24.12.1992 трыбуналам БВА. Групавая справа К. і інш. № 5070 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; Памятная книжка Минской губернии; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67.


ЖЫБУРТОВІЧ (ЖИБУРТОВИЧ) Антоній Ільіч
[1885, хут. Гаварын Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Салігорскі р-н Мінскай вобл. — другая палова 1940-х г., ГУЛАГ], святар. Беларус. Скончыў духоўную семінарыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі, служыў у Петра-Паўлаўскай царкве в. Сеніца Мінскага р-на. Арыштаваны 6.1.1945 у Мінску са святаром Іосіфам д. Голубам па адрасе: вул. Астроўскага, 8, кв. 4. Асуджаны 1.12.1945 паводле пастановы калегіі НКВД за «супрацоўніцтва з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі і антысавецкую дзейнасць» дa 5 гадоў ППК. Этапаваны  ў Паўночна-Уральскі канцлагер МДБ Свярдлоўскай вобл. Загінуў у зняволенні ад  пнеўманіі. Рэабілітаваны 21.6.1956 судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа Ж. № 6629-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: НАРБ, ІКБР; Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии.


ДАВЫДОВІЧ (ДАВЫДОВИЧ) Сергій
[1876, мяст. Капыль Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. — ?]. Беларус. Сын Сцяфана Давыдовіча . Скончыў духоўную семінарыю. Служыў псаломшчыкам у Раства-Багародзіцкім храме в. Прусы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Салігорскі р-н Мінскай вобл. З 1916 настаяцель Міхайлаўскай царквы в. Паперня Мінскага пав., цяпер Мінскі р-н. Арыштаваны 11.2.1931. Асуджаны 26.2.1931 асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў пазбаўлення волі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 5.12.1989 пракуратурай Мінскай вобл. Асабовая справа Д. № 28469-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: Памятная книжка Минской епархии; Памятная книжка Минской губернии; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67.


ГАХОВІЧ (ГАХОВИЧ) Юсцін
[1868, мяст. Пагост Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Салігорскі р-н Мінскай вобл. — ?], протаіерэй. Беларус. Сын Філарэта Гаховіча . Скончыў Мінскую духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя (1896). З 1897 настаяцель Спаса-Праабражэнскай царквы в. Дзятлавічы Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер Лунінецкі р-н Брэсцкай вобл. З 1916 служыў у Антоніеўскім храме мяст. Рубяжэвічы Мінскага пав., цяпер Стаўбцоўскі р-н Мінскай вобл. З 1917 благачынны цэркваў акругі Мінскага пав. У 1920-я г. настаяцель Крыжаўздзвіжанскай царквы в. Сямёнавічы Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Уздзенскі р-н Мінскай вобл. Падчас арышту служыў у Георгіеўскім або Мікалаеўскім храме в. Леніна (да 1921 Раманава) Слуцкага пав., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. Быў жанаты, меў васьмёра дзяцей. Арыштаваны 14.3.1933. Асуджаны 9.6.1933 з 20 інш. свяшчэннаслужыцелямі асобай нарадай пры АДПУ як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» і за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў пазбаўлення правоў жыць у 12 населеных пунктах і на Урале. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 18.7.1989 пракуратурай БССР. Групавая справа Г. і інш. № 27605-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

15.12.1937 у Архангельску арыштаваны Гаховіч Сямён Юсцінавіч (н. 1908), верагодна, сын Юсціна Гаховіча. 25.12.1937 тройкай НКВД па Архангельскай вобл. асуджаны за «контррэвалюцыйную агітацыю» да 8 гадоў ППК. Далейшы яго лёс невядомы. Рэабілітаваны 17.7.1989.

Кр.: Памятная книжка Минской епархии; НГАБ 67;  1, с. , ф. 2786, в. Памятная книжка Минской губернии.


ГАХОВІЧ (ГАХОВИЧ) Павел
[1867, в. Князь-Возера Мазырскага пав. Мінскай губ., цяпер в. Чырвонае Возера — Салігорскага р-на Мінскай вобл. - ?], протаіерэй, сын Аляксандра Гаховіча . Беларус. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю, накіраваны  Ў Спаса-Праабражэнскую царкву в. Языль Бабруйскага пав. Мінскай  губ. псаломшчыкам цяпер Старадарожскі р-н Мінскай вобл. Рукапаложаны ў іерэя 18.8(9).1894 і прызначаны настаяцелем новага Георгіеўскага храма в. Даўгінава (Даўгінічы) Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Уздзенскі р-н Мінскай вобл. 6.10.1894 пераведзены ў Параскева-Пятніцкую царкву в. Чэрніхава Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл. Узнагароджаны набедранікам. З 1903 служыў у Свята-Троіцкім храме ў мяст. Івянец Мінскага пав., цяпер Валожынскі р-н Мінскай вобл. З 1907 настаяцель Аляксандра-Неўскай царквы ў мяст. Мар’іна Горка Ігуменскага пав., цяпер цэнтр Пухавіцкага р-на Мінскай вобл., член благачыннага савета. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 2.12.1929. Праходзіў па адной справе з актыўнымі прыхаджанамі. Асуджаны 13.1.1930 асобай нарадай пры АДПУ за «сабатаж» дa 5 гадоў ППК (заменена ссылкай). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 28.4.1989 пракуратурай БССР.  Групавая  справа Г. і інш. № 28175-с з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі. 

29.1.1933 у мяст. Капыль Мінскай вобл. арыштаваны аграном райземупраўлення Гаховіч Фёдар (н. ў 1902 у в. Чэрніхава), сын Паўла Гаховіча. 8.5.1933 асуджаны як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 5 гадоў ППК. Далейшы яго лёс невядомы. Рэабілітаваны 16.7.1958 трыбуналам БВА. Асабовая справа Г. № 11070-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: Памятная книжка Минской губернии; Памятная книжка Минской епархии; Личный состав епархиального управления; НАРБ, ІКБР; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67.


ВЯРЫГА (ВЕРИГО) Мікалай Якаўлевіч
[1875, мяст. Пагост Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Салігорскі р-н Мінскай вобл. — ?]. Беларус. З духоўнага саслоўя. Служыў псаломшчыкам у Свята-Іаанаўскай царкве ў родным мястэчку. 8.3.1915 рукапаложаны ў дыякана, потым ў іерэя. У 1930-я г., верагодна, служыў у Касма-Даміянаўскім храме ў мяст. Асіповічы, цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. Арыштаваны 18.9.1937. Праходзіў па адной справе са святарамі Мікалаем Заусцінскім, Сімяонам Зяленскім, Даніілам Каржанеўскім, Іосіфам Ціхановічам,  актыўнымі старастам і прыхаджанамі царквы. Асуджаны 20.10.1937 тройкай НКВД за «антысавецкую прапаганду» да 10 гадоў ППК. Рэабілітаваны 1.9.1963 пастановай Магілёўскага абл. суда. Групавая справа В. і інш. святароў № 8901 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Минской епархии.

Крыніца: Л. Маракоў «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»


П.С. Матэрыялы пра іншых царкоўна- і свяшчэннаслужыцялей Салігоршчыны чытайце ў раздзеле "Пострадавшие за веру"


Категория: Пострадавшие за веру | Добавил: Елена (09.09.2011)
Просмотров: 2352 | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]