Приветствую Вас Гость!
Четверг, 28.03.2024, 16:06
Главная | Регистрация | Вход | RSS     (translate.google.com)

Друзья сайта

Собор.by

Слуцкая епархия

Православные сайты

wwjd.ru: Христианская поисковая система. молитвы, молитвослов, акафисты, псалтирь  Союз православных граждан Казахстана

Поиск

Поиск

Поиск в православном интернете: 

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Форма входа

Икона дня

Сегодня

Наш опрос

Сколько Вам лет?
Всего ответов: 458

Православное ТВ

Новое видео

00:03:56

Документальный фильм "С нами Бог"

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:03:40

Наследие колокольного звона Белоруссии

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:01:36

Мульткалендарь. 9 февраля

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:01:52

Мульткалендарь. 11 мая

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:03:15

Мульткалендарь. 5 июня

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:02:58

Митрополит Павел в Солигорске

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:04:03

"Holy Doctor" by Kseniya Simonova - "Святой Врач"- фильм Ксении Симоновой (2013)

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:01:25

Колокольный звон над Солигорском

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:15:35

30 июля. Святая великомученица Марина

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:03:11

Блаженная Валентина - народом нареченная святой

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0

ФОМА

Вера. Люди. История

Главная » Статьи » Православные приходы » Пострадавшие за веру

Подзвігу беларускіх святароў у гады Вялікай айчыннай вайны прысвечана чарговая праграма «Святло душы»

Highslide JSЧарговая праграма “Святло душы” пазнаёміць слухачоў з дацэнтам Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Святланай Уладзіміраўнай Сілавай, аўтарам дысертацыі «Беларуская Праваслаўная Царква ў гады Вялікай айчыннай вайны». Гэтай тэмай Святлана Сілава пачала займацца з 1987 года. Невялікая частка сабраных звестак пра дзейнасць беларускіх святароў на акупаванай тэрыторыі ўвайшла ў кнігу “Крыжовы шлях”. Менавіта такім ён быў для беларускага святарства, якое ў поўнай меры падзяліла лёс свайго народа і разам з тым аказалася пад моцным націскам аккупацыйнай улады, якая спадзявалася скарыстаць Царкву ў сваіх мэтах. Аб гэтым сведчылі як пакінутыя нямецкія архівы, так і пасляваенныя следчыя справы святароў, якія выкарыстала ў сваёй працы Святлана Сілава.

Фільм Уладзіміра Хаціненкі “Поп” праўдзіва адлюстраваў лёс праваслаўных святароў ў гады вайны, тое гуманістычнае і патрыятычнае служэнне, якое ажыццяўляў айцец Аляксандр Іонаў як пастыр - слуга Божы і чалавечы. Усе тыя прыклады, якія мы бычым у фільме, быццам бы ўзяты з варункаў ваеннай гісторыі беларускага святарства. Але спачатку пагаворым пра становішча Беларускай Праваслаўнай Царквы напярэдадні вайны.

Не трэба шмат казаць пра тое, што ва ўсходняй Беларусі Царква аказалася амаль знішчанай, вырасла цэлае пакаленне, якое жыло без Бога. Зусім у іншых умовах была Праваслаўная Царква ў заходняй частцы нашага краю. Нягледзячы на моцны ціск з боку польскай улады, на гэтай тэррыторыі былі епіскапскія кафедры ў Гродна, Вільні і Пінску, дзейнічалі цэрквы і манастыры на чале з Мітрапалітам Варшаўскім і ўсяя Польшчы Дзіянісіям. У школах выкладаўся Закон Божы, у Вільні працавала духоўная семінарыя, выпускнікі якой маглі працягнуць навучанне на багаслоўскім факультэце Варшаўскага ўніверсітэта, адкуль выходзіла адукаванае беларускае святарства. Праўда, як сведчыў архіепіскап Афанасій Мартас: “Слова “беларус” было забаронена, замест яго было слова “тутэйшы”. Так звалі ўсіх праваслаўных беларусаў”.

Да пачатку Другой сусветнай вайны прыходы Заходняй Беларусі разам з украінскай Валынню і Віленскім краем падпарадкоўваліся Польскай Праваслаўнай Царкве, якая атрымала аўтакефалію ў 1925 годзе. У верасні 1939 года Польшча пала пад націскам нямецкіх войск, часткі Чырвонай Арміі ўступілі ў Заходнюю Беларусь. У гэты час пад сваё духоўнае апякунства яе бярэ Мітрапаліт Панцелеіман Ражноўскі, які да гэтага знаходзіўся на пакоі ў Жыровіцкім манастыры.

Састарэлы Мітрапаліт быў аўтарытэтнай асобай: яго пастырскі шлях пачаўся ў царскай Расіі. Перад рэвалюцыяй ён узначальваў Віцебскую кафедру. Мітрапаліт Маскоўскі Сергій даручыў узначаліць яму беларускую паству. Канешне, яе чакалі б тыя ж рэпрэсіўныя катаванні, але бяда прыйшла з іншага боку: пачалася вайна. 17 ліпеня 1941 года генеральным камісарам Беларусі быў назначаны Вільгельм Кубэ. Генеральны камісарыят быў створаны ў складзе рэйхскамісарыята “Остланд”, які ў сваю чаргу ўваходзіў у міністэрства акупацыйных тэрыторый, якім кіраваў Альфрэд Розенберг. Прыход Кубэ азнаменаваўся ў хуткім часе забойствам 2278 вязняў Мінскага гета. Разам з тым, акупанты, разумеючы блізкасць Царквы да народа, спрыялі адкрыццю цэркваў з мэтай кантролю за царкоўным жыццём.

Архіпастыры, якія ўзначалілі Царкву ў новых умовах былі з тых, хто распачаў сваю пастырскую дзейнасць у Заходняй Беларусі. Гэта настаяцель Жыровіцкага манастыра епіскап Венядзікт Бабкоўскі, епіскап Філафей Нарко і аўтар фундаментальнай манаграфіі пра духоўную гісторыю Беларусі архіепіскап Афанасій Мартас, а таксама Мітрапаліт Панцелеіман Ражноўскі, які заставаўся вярхоўным пастырам Царквы і пры акупацыйным рэжыме. Ім наканавана было змагацца з акупацыйнай уладай і яе мясцовымі паслугачамі, якія выступалі за аддзяленне Беларускай Праваслаўнай Царквы ад Маскоўскага Патрыярхату і наданне ёй статусу аўтакефальнай.

Як вядома, ў першыя дні вайны Мітрапаліт Сергій звярнуўся да паствы з прызывам стаць на абарону Айчыны, і потым неаднаразова Руская Праваслаўная Царква ўзвышала свой голас, благаслаўляючы ратны подзвіг. Гэтыя звароты давадзілі беларускія святары да сваёй паствы.

Так, святар Кузьма Раіна аднойчы быў выкліканы раённым бургамістрам, які запатрабаваў, каб той маліўся не аб дабрабыце маскоўскага святарства, а “Об освобожденной стране Российской и победоносном германском воинстве». У вялікодную ноч 1943 года айцец Кузьма пры вялікім сходзе народа зачытаў зварот Мітрапаліта Мікалая і сказаў: “Воля Божия не в постановлениях оккупантов, а в заповеди Господа помнить, «что нет больше той любви, кто душу положит за други своя». Воля Божия не в приказах фашистов, а в призывах родной Церкви к нашим верующим сердцам, чтобы в грозный час, на ниве церковной, как можно меньше было пустоцветов, и каждое живое сердце расцветало лучами милосердия к нашим братьям, которые с оружием в руках защищают нашу Православную веру и Отечество. Братья! Кто чем может, помогайте народным мстителям в их добром и великом деле!”

Праз нейкі час за айцом Кузьмой прыйшлі фашысты і ён зразумеў, што надыйшоў яго апошні час. Ля царквы ён упаў і стаў маліцца. Канваірамі былі чэхі, якія адыйшлі ўбок. Святар не помніў колькі часу ен маліўся, але калі ўзняўся з кален, побач з ім нікога не было. Кузьма Раіна перахрысціўся і кінуўся ў лес…

Слухайце праграму “Святло душы” 10 мая ў 8.30 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. Паўтор у той жа дзень у 21.30 на канале “Культура”.
/ sobor.by/

Категория: Пострадавшие за веру | Добавил: Елена (06.05.2014)
Просмотров: 1165 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]