[09.11.2020] | [Благо блогосферы] |
История историка (0) |
[08.09.2020] | [Благо блогосферы] |
6 сентября - день памяти преподобномученика Серафима, архимандрита Жировичского (0) |
[23.04.2020] | [Литературное чтение] |
Смеющимся ныне — Наталья Шевченко (0) |
[07.04.2020] | [Литературное чтение] |
В день Святого Благовещения (0) |
[02.04.2020] | [Благо блогосферы] |
Болезни — это самая тяжкая скорбь человечества (0) |
[19.03.2020] | [Благо блогосферы] |
Сценарий "Святые равноапостольные Кирилл и Мефодий, учителя словенские" (0) |
[14.03.2020] | [Благо блогосферы] |
Каждый будет судить себя сам. Рассказ человека, пережившего клиническую смерть (0) |
[16.12.2019] | [Благо блогосферы] |
Подвиг белорусских новомучеников (0) |
[12.03.2019] | [Литературное чтение] |
А.С. Пушкин. Молитва (0) |
[14.02.2019] | [Литературное чтение] |
Поэма «Святой мученик Трифон» (часть 3) (0) |
Главная » Статьи » Православные приходы » Новости Солигорского благочиния |
Лілія Ваўчок Найпадобнай Еўфрасінні Полацкай Царкоўныя званы Сафійскага сабора І купалы, што ў золаце, глядзяць з вышынь… Стагоддзямі плыве да вас людское мора, Каб дакрануцца, прытуліцца да святынь. Часінай светлай на святой зямліцы, Якую сам Гасподзь пацалаваў, Ёй суджана нябёсамі з’явіцца, Каб Полацкі наш край бялюткім стаў. Бялюткім ад званоў і ад малітваў, Дзе нават травы шэпчуць: ”Божа мой! Не дапусці варожасці і бітваў. Дай палачанам веру і спакой " . Яна абрала шлях, што ў Божым храме : У Божым Доме—усе каштоўнасці жыцця . А Крыж Святы, што асвятляў гадамі, Змог уваскрэснуць нават з небыцця. Усё пачалося з юнае Прадславы, З яе нябесных помыслаў, з любві. З любві да Бога. І не дзеля славы, А дзеля чысціні духоўнай на зямлі. І ёй здавалася, што ўсё йшчэ мала. І зноў малілася прад вечным абразом. І прагла, каб часіна ўсё ж настала, Калі навекі яна злучыцца з Хрыстом. Зямля Святых планеце падарыла Дзяцей сваіх, што ў вечнасці жывуць. Рагнеда , Рагвалод , Францыск Скарына, Князь Усяслаў і Сімяон! Іх вобразы ў сэрцах берагуць. Зямля Святых! Ты і сама Святая, Бязгрэшная, цнатлівая зямля. І праз вякі малітвы далятаюць, І шэпчацца з нябёсамі ралля. Я веру: неба дыхае яснотай, Бо з вышыні на ўсіх глядзяць Яны. І дзівяцца не толькі з пазалоты… І цешацца, што ў свеце не адны. | |
Просмотров: 685 | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0 | |